Home icon Home»Новости»СМИ о группе DALI»Сальвадор Dali і Vinsent ван Гог сышліся на адной сцэне
Сальвадор Dali і Vinsent ван Гог сышліся на адной сцэне PDF Печать E-mail
17.06.2011 15:32

(c) «Тузін Гітоў»

 

Гурт Dali прадставіў абсалютна новую праграму, якую музыкі падрыхтавалі адмыслова да канцэрту. Вакаліст Віктар Рудэнка сьпяваў на трох мовах адразу, пачаўшы з ангельскай. «Усё будзе эратычна», — паабяцаў выканаўца слухачам. Музыканты з Dali вызначаюць свой стыль як софт-рок, а сваю музыку наогул называюць «парнаграфічна-філязофскай». Віктар нават апытаньне рабіў сярод прысутных: маўляў, каму больш падабаецца займацца сэксам, дзяўчатам ці хлопцам. Да яго вялікай радасьці, атрымалася 50 на 50. Наведнікі «Тузін. Unplugged» пабачылі праграму, якую Dali будуць прадстаўляць неўзабаве на канцэрце ў Міжнародным доме музыкі ў Маскве. Дзеля гэтай прэм’еры ў Менск прыехаў маскоўскі прадусар гурта (а разам з тым і праекту «У нескладовае») Дзьмітры Вайтэнка. Сам па сабе выступ Dali быў прыемнай нечаканасьцю, бо гурт паказаўся ўпершыню ў такім фармаце. Але галоўны сюрпрыз чакаў усіх пры канцы. Да чатырох музыкаў каманды далучыліся яшчэ чацьвёра. На невялічкай сцэне клуба «Графіці» яны папросту ня здолелі зьмясціцца, таму палова складу гурта — тры скрыпачкі і віялянчэлістка з Прэзыдэнцкага аркестра занялі месцы сярод гледачоў. Сам Віктар забраўся на стойку, адкуль пад практычна аркестравы акампанэмэнт пранікнёна сьпяваў свой галоўны гіт «Неба шэрае».

 

«Урэшце ў „Графіці“ пабачылі скрыпкі», — жартаўліва перахапіў ініцыятыву вядоўца вечарыны Алег Хаменка і разыграў падарункі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». Камплект дыскаў разам зь фірмовымі торбамі атрымалі тыя, хто ведаў, дзе нарадзіўся Віктар Рудэнка (у Віцебску), хто замыкае тройку лідэраў на «Тузіне Гітоў» (гурт «Рокаш») і хто быў у змозе назваць трэцяга вядомага ў сьвеце Вінсэнта.

 
Russian (CIS)English (United Kingdom)