| Фінал Piosenka dla Europy - гэта толькі пачатак!.. |
|
|
|
| Saturday, 24 January 2009 00:00 | |
|
There are no translations available.
Што тычыцца нашага першага крока на захад, скажу, што ён быў дастаткова ўдалы. Мы занялі 7-ае месца ў фінале праекта “Piosenka dla Europy” (5-ае паводле галасавання журы), які прайшоў у прамым эфіры Першага нацыянальнага канала Польскага Тэлебачання TVP1. Лічу, што польская публіка і журы аказала гурту DALI, замежнаму і яшчэ невядомаму шырокай польскай аўдыторыі, сапраўды цёплы прыём. Пра пазітыўнае стаўленне да нашага дэбюту таксама сведчаць водгукі ў інтэрнэце: на сайтах праекта, youtube і г.д. Можна меркаваць, што гэтым выступам мы прарубілі для сябе вакно ў Эўропу і сказалі прывітанне польскім фанам нашай музыкі. Нагадаю, што трапіць на польскае радыё і тэлебачанне з-за сур’езнай канкурэнцыі з не толькі польскімі, але ўсімі сусветнымі выканаўцамі, значна цяжэй, чым у Беларусі, і на дадзены момант мы вельмі задаволены тым, што шэраг польскіх радыёстанцый папрасіла да ратацыі нашы кампазіцыі, а таксама што, акрамя TVP1, мы ўжо былі запрошаны на 4 FUN TV, чыя гледачы ўбачаць наша ітэрв’ю і live-выступ на экранах сваіх тэлевізараў і online.
Акрамя нашага знаёмства з польскай аўдыторыяй, мы атрымалі вялікае задавальненне ад атрыманага досведу ў тым, як робіцца добрае тэлешоў на захадзе. Хтосьці можа паспрачацца, заўважаючы, што “Польшча не заграніца”, але мы можам сведчыць аб якасці, бо адчулі арганізацыю на сабе. Пачыналася яна з гатэля, замоўленага праектам для гурта DALI, і заканчвалася вельмі прафесійным саунд-чэкам, дзе нас абслугоўвалі прыкладна больш за 5 саунд-тэхнікаў на адной толькі сцэне і яшчэ шэраг гукарэжысёраў за іншым разнастайным музычным абсталяваннем. Гэта ўжо не кажучы аб працы рэжысёраў святла і аператараў — шчыра кажучы, відэа, якое атрымалася падчас нашага выступу ў простым эфіры і манціравалася, што называецца, live, выйшла значна лепшым за іншыя скрупулёзна падрыхтаваныя і апрацаваныя кліпы, за якія тут рэжысёры просяць немалыя грошы. Адным словам, ёсць да чаго імкнуцца і ёсць, што запазычыць. Дарэчы, наш бубнач зараз можа параіць рэжысёрам беларускіх праектаў, як зрабіць так, каб ударная ўстаноўка не грукатала на ўсю сцэну, як заўжды, пад час запісу эфіра... Зразумела, акрамя прамоцыі і атрыманага досведу, былі і цікавыя знаёмствы. Пасля таго, як я папрактыкаваў сваю шведскую мову, размаўляючы з удзельнікамі гурта з Нарвегіі “Det Betales” (10 месца ў фінале) было вырашана зрабіць штось супольнае нарвежска-беларускае, над чым зараз пачалі працаваць прадзюсер Det Betales спадар Норд і наш прадзюсер Ігар Знык. Сапраўды, свет заходняга шоу-бізу зусім іншы за наш, нам ёсць чаму ад іх павучыцца — мы ўбачылі новыя гарызонты і ўжо не жадаем спыняцца.
Спасылкі: http://www.youtube.com/watch?v=HiW813UT7PM
|



Для DALI фінал Нацыянальнага адбору на Эўравізію-2009 у Польшчы быў не толькі дэбютам на вялікай заходняй сцэне і тэлебачанні, а сапраўды нечым феерычным, кшталту падарожжаў Гулівера. Мы адчулі, што адна справа, калі ты проста звычайна прыязджаеш у іншую краіну з канцэртамі — зусім іншая справа, калі ў чужой краіне ты ўдзельнічаеш у нацыянальным тэлевізійным праекце побач з іх папулярнымі выканаўцамі і ўдзельнікамі з іншых краін свету.
